21 красавіка 2025

14 сакавіка 2025
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, на прадпрыемстве панавала атмасфера інтэлектуальнага спаборніцтва і сяброўскага саперніцтва.
Удзельнікамі сталі прадстаўнікі "пярвічак" грамадскіх аб'яднанняў Белай Русі, Беларускага саюза жанчын, прафсаюза, БРСМ, а таксама Савета маладых работнікаў.
Інтэлектуальны квіз запатрабаваў ведаў гісторыі сваёй краіны, спазнанняў у вобласці геаграфіі, матэматыкі, філалогіі, а таксама немалой кемлівасці.
Спаборніцтвы сталі сапраўдным марафонам кемлівасці, эрудыцыі і каманднага духу. Атмасфера была напоўнена запалам, жартамі і здаровым спаборніцкім азартам.