8 траўня 2025

12 траўня 2025
У дзень 80-годдзя Вялікай Перамогі Гомель пагрузіўся ў атмасферу ўрачыстага святкавання. Супрацоўнікі ААТ "Мілкавіта" прынялі актыўны ўдзел у маштабных святочных мерапрыемствах, прадэманстраваўшы сваю грамадзянскую пазіцыю і павагу да герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Калона супрацоўнікаў прадпрыемства з гонарам прайшла па цэнтральнай вуліцы Гомеля - вуліцы Савецкай - ва ўрачыстым парадзе. Удзел у парадзе стаў яркім сімвалам пераемнасці пакаленняў і гонару за гісторыю сваёй краіны.
Далей ля пляцоўкі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.А. Сухога прадпрыемства разгарнула сваю ўласную інтэрактыўную пляцоўку.
Тэматычныя гульні і віктарыны дазволілі гамяльчанам і гасцям горада праверыць свае веды і даведацца шмат новага пра гераічныя падзеі тых гадоў. Інтэрактыўны фармат мерапрыемстваў, які ўключаў у сябе як пытанні на веданне ключавых дат і падзей, так і заданні, якія патрабуюць лагічнага мыслення і кемлівасці, прыцягваў удзельнікаў усіх узростаў.
Цэнтральнай падзеяй стала прадстаўленне і ўручэнне ўнікальнай Кнігі памяці «Ад акопаў да цэхаў». Гэтая кніга, плён чатырохгадовай карпатлівай працы калектыва, утрымоўвае неацэнныя звесткі аб працаўніках прадпрыемства - удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. У ёй сабраны біяграфічныя дадзеныя, фатаграфіі, успаміны і лісты ветэранаў, якія расказваюць аб іх баявым шляху, гераізме і стойкасці. Уручэнне экземпляраў кнігі сваякам ветэранаў стала кранальным момантам, напоўненым глыбокімі эмоцыямі. У кнігу ўключаны не толькі біяграфічныя дадзеныя, але і асабістыя гісторыі, якія адлюстроўваюць індывідуальны ўклад кожнага героя ў агульную Перамогу, а таксама ў аднаўленне сваёй краіны ў пасляваенны час.
Завяршэннем насычанага дня стала ўручэнне творчаму калектыву Мілкавіты ўзнагарод за ўдзел у 28-м раённым аглядзе-конкурсе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі, Дыплома II ступені ў намінацыі "Час выбраў нас".