Галоўная/Без рубрики/❮/Сябруем дамамі

Сябруем дамамі

15 красавіка 2026

«Сябруем дамамі»: візіт у адказ на «Гомельскі хімічны завод».
Сёння ў рамках акцыі «Сябруем дамамі» мы здзейснілі візіт у адказ на ААТ «Гомельскі хімічны завод».
Экскурсія атрымалася вельмі займальнай і пазнавальнай. Нам падрабязна расказалі і наглядна паказалі, чым сёння жыве Гомельскі хімічны завод. Мы ўбачылі працэс фасоўкі ўгнаенняў і даведаліся больш пра сучасныя тэхналогіі і дасягненні прадпрыемства.
Асабліва прыемна, што нас сустрэлі як старых сяброў - цёпла, адкрыта і прафесійна.
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у арганізацыі гэтага візіту.
Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва і моцнае сяброўства паміж нашымі прадпрыемствамі.