З 1 па 6 чэрвеня 2026 года ААТ "Мілкавіта" прыняло ўдзел у 36-й міжнароднай спецыялізаванай выставе "БЕЛАГРА-2026", якая праходзіла ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Гэтая значная падзея традыцыйна аб'ядноўвае вядучых прадстаўнікоў аграрнай галіны, харчовай прамысловасці і перапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі і замежжа.
Асаблівую цікавасць выклікалі навінкі гэтага года: кісламалочны напой "Сняжок", біянапітак кісламалочны "Біфітэль" з водарам банана, а таксама новыя віды сыроў, арыентаваныя на самыя патрабавальныя густы спажыўцоў.
На стэндзе «Мілкавіты» гасцей частавалі прахалодным сыроватачным напоем з лёдам, халоднай кавай з малаком, а таксама прапаноўвалі пакаштаваць пратэінавыя панкейкі і высокабялковыя кактэйлі. Такая праграма дэгустацыі выклікала жывую цікавасць і дазволіла наведвальнікам па-новаму зірнуць на звыклыя малочныя прадукты.
У ходзе выставы прадукцыя кампаніі атрымала прызнанне і ўзнагароды ў народным конкурсе-дэгустацыі "Чэмпіён густу" — усе прадукты ўдастоены дыплома I ступені:
🏆 Ёгурт «Грэчаскі» са смакавым напаўняльнікам «Злакі», Milkavita;
🏆 Біянапітак кісламалочны «Біфітэль» салодкі з водарам банана, узбагачаны біфідабактэрыямі, Milkavita — НАВІНА;
🏆 Сыр «Мацарэла для піцы», Milkavita.
Удзел у "БЕЛАГРА-2026" пацвердзіў высокі ўзровень ААТ "Мілкавіта" як вытворцы якаснай малочнай прадукцыі. Дзякуем усім партнёрам і гасцям за цікавасць і падтрымку.











