Галоўная/Без рубрики//Моладзевы актыў

Моладзевы актыў

Сёння моладзевы актыў ААТ «Мілкавіта» наведаў Палескі вытворчы ўчастак - месца, дзе прадукцыя прадпрыемства набывае свой знакаміты густ.
Напярэдадні 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС праграма наведвання мела асаблівы характар.
У вытворчых цэхах на свае вочы азнаёміліся з тэхналагічным працэсам выпуску глазураваных сыркоў і легендарных палескіх сыроў. Кожны этап - ад падрыхтоўкі сыравіны да ўпакоўкі прадукцыі - прасякнуты адказнасцю калектыву. Убачанае пацвердзіла, што высокая якасць закладваецца не ў справаздачах, а ў руках майстроў, у кожным вытворчым цыкле.
Далей моладзь прайшла да Манумента Смутку па выселеных вёсках у г. Хойнікі. Усклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто назаўжды развітаўся з роднымі хатамі. Гэта не толькі гісторыя - гэта лёсы людзей, наша агульная памяць, якую неабходна перадаваць наступным пакаленням.