У свята Вялікадня актывісткі жаночага руху нашага прадпрыемства разам з пробашчам храма свяціцеля Лукі айцом Аляксандрам Масійчуком наведалі пацыентак мамалагічнага аддзялення Гомельскага анкадыспансера.
Ідэя нарадзілася ў кіраўніка «Мілкавіты» Віталя Строгага: падтрымаць не толькі сваіх працаўніц, але і ўсіх гамяльчанак, хто зараз па волі абставінаў апынуўся ў бальнічнай палаце.
Сваімі рукамі - з удзелам жаночага актыву, прафсаюза і моладзі - прыгатавалі тварожныя пасхі з прадуктаў уласнай вытворчасці, прывезлі і карысную малочную прадукцыю.
Госці пажадалі жанчынам бадзёрасці духу і больш хуткага акрыяння, кожнай уручылі пасху са словамі:
"Частаўцеся, калі ласка, і будзьце здаровыя".
Калі побач ёсць клопат і добрае слова - здаравее лягчэй.


