Вакацыі з карысцю: як на «Мілкавіце» клапоцяцца аб будучым пакаленні.
Пакуль бацькі працуюць на карысць прадпрыемства, кіраўніцтва ААТ "Мілкавіта" паклапацілася аб тым, каб канікулы ў іх дзяцей прайшлі не проста весела, а ярка, насычана і з сэнсам. Для юнага пакалення арганізавалі незабыўную патрыятычную паездку ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"
Гэты ўнікальны фартыфікацыйны ансамбль, створаны да 60-годдзя Вялікай Перамогі па ініцыятыве фонду "Памяць Афгана" і пры падтрымцы Прэзідэнта, стаў для дзяцей сапраўдным урокам мужнасці. Узведзены метадам народнай будоўлі, пры ўдзеле ваенных інжынераў і энтузіястаў, комплекс сёння з'яўляецца не проста музеем пад адкрытым небам, а сімвалам гераічнай барацьбы савецкага народа супраць захопнікаў.
Хлопцы ўбачылі моц абарончых збудаванняў, даведаліся пра ключавыя падзеі абароны, змаглі пакатацца на танку, пастраляць з гарматы браняпоезда і кулямёта "Максім", а галоўнае - прасякнуліся духам вялікай гісторыі нашай краіны.


