11 сакавіка 2025

24 чэрвеня 2022
« Паважаныя акцыянеры ААТ «Мілкавіта», 30.06.2022 г. адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Мілкавіта» па адрасе: г. Гомель, вул. Братоў Лізюковых, 1.
Парадак дня сходу:
1. Аб павелічэнні статутнага фонду ААТ "Мілкавіта" шляхам эмісіі акцый дадатковага выпуску за кошт уласнага капіталу таварыства ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2022 № 147;
2. Аб зацвярджэнні рашэння аб выпуску акцый;
3. Аб унясенні змяненняў у статут ААТ «Мілкавіта».
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 09.00 да 09.45 у канферэнц-зале.
Пачатак правядзення сходу - 30 чэрвеня 2022 г. у 10.00.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства - пашпарт, прадстаўніку акцыянера - пашпарт і аформленую належным чынам даверанасць.
Назіральная Рада.