18 красавіка 2025

14 кастрычніка 2021
Напярэдадні святкавання Дня Маці сярод калектыву ААТ "Мілкавіта" была праведзена Рэспубліканская прафсаюзная акцыя "Павіншуем маці разам". Работнікі прадпрыемства адправілі віншавальныя паштоўкі сваім родным і блізкім з цёплымі пажаданнямі. Маляўніча аформленая паштоўка напэўна прынясе радасць усім маці.
Актывісты грамадскіх аб'яднанняў сярэдняй школы №47 г. Гомеля па традыцыі далучыліся да акцыі. На гэты раз апроч інфармацыйных улётак нашы сябры прыгатавалі віншавальныя паштоўкі ручной працы і незвычайныя ўпрыгожванні для мам, работніц, Мілкавіты.
Са святам, дарагія мамы!