11 сакавіка 2025

21 чэрвеня 2022
На гэтым тыдні, на базе ААТ «Мілкавіта», адбылося паседжанне гарадской міжведамаснай камісіі па фармаванні здаровага ладу жыцця насельніцтва г. Гомеля, прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб і Гомельскай гарадской міжведамаснай Рады па стабілізацыі дэмаграфічнай бяспекі.
На паседжанні прысутнічалі: намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама А.І. Алексіна, галоўны ўрач Гомельскай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклінікі А.У. Цітко, намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача г.Гомеля С.М. Стэпавікава.
Сярод пытанняў парадку дня - вытворчасць прадуктаў харчавання прафілактычнай накіраванасці. ААТ "Мілкавіта" прадставіла шырокі асартымент прадукцыі ўласнай вытворчасці. Галоўны тэхнолаг Ірына Міранцова падзялілася сакрэтамі і асаблівасцямі вытворчасці прадукцыі, расказала пра яе карысныя ўласцівасці. Удзельнікі пасяджэння змаглі наведаць вытворчыя пляцоўкі і на свае вочы ўбачыць, як вырабляецца найсмачны кефір, духмяныя ёгурты і тварожныя дэсерты і іншыя малочныя і кісламалочныя прадукты.
На пленарнай частцы паседжання абмеркавалі пытанні па фармаванні здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва г. Гомеля.