18 красавіка 2025

24 сакавіка 2023
Сёння на базе ААТ "Мілкавіта" прайшло навучанне супрацоўнікаў прадпрыемства прыёмам першай медыцынскай дапамогі. Заняткі правялі прадстаўнікі Беларускага Чырвонага Крыжа - старшыня раённай арганізацыі Дубровая Юлія Анатольеўна і спецыяліст (інструктар па першай дапамозе) Гомельскай абласной структуры Юшкевіч Аліна Фёдараўна.
Асноўная мэта мерапрыемства - навучанне супрацоўнікаў прадпрыемства прыёмам аказання першай дапамогі ва ўмовах, якія звычайна складаюцца да моманту прыезду брыгады хуткай дапамогі або прафесійных ратавальнікаў да месца ўзнікнення той ці найбяды.
У ходзе навучання разабралі і адпрацавалі на манекенах і адно аднаму:
Навучанне садзейнічала фарміраванню ў работнікаў псіхалагічнай гатоўнасці да аказання дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу, выпрацавала ў іх найбольш рацыянальную паслядоўнасць дзеянняў у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, і навучыла, як пры гэтым забяспечыць уласную бяспеку.
Курс праходзіў настолькі жыва і цікава, што ўдзельнікі яшчэ доўга задавалі ўдакладняючыя пытанні, прасілі тлумачэнні па тых ці іншых сітуацыях.