11 сакавіка 2025

8 лістапада 2023
Сёння прадстаўнікі кіраўніцтва прадпрыемства і прафсаюзнага камітэта праводзілі на заслужаны адпачынак інжынера-тэхнолага аддзела галоўнага тэхнолага Цвярскую Валянціну Віктараўну.
Сорак адзін год Валянціна Віктараўна прапрацавала на прадпрыемстве, прайшоўшы шлях ад інжынера-хіміка да інжынера-тэхнолага, уносячы неацэнны ўклад у выраб малочных прадуктаў, выконваючы работу адказна і добрасумленна.
Калектыў ААТ «Мілкавіта» дзякуе Вам за шматгадовую і добрасумленную працу!
Жадаем Вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і асабістага шчасця!