Галоўная/Навіны//Турнір прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны

Турнір прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны

20 лютага 2024

Турнір па валейболе, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, у залік VIII унутрызаводскай круглагадовай спартакіяды прайшоў 19 лютага.
У турніры бралі ўдзел 5 каманд: каманда Дапаможнай вытворчасці, каманда Адміністрацыі, каманда Асноўнай вытворчасці, каманда УСП "Слаўмол" і каманда Палескага вытворчага ўчастка.
Новыя вынікі, узмоцненыя каманды, сапраўдная і ўпартая барацьба за перамогу - вось тыя словы, якімі можна апісаць атмасферу турніру!
Крок за крокам, з воляй да перамогі перамагалі згуртаваныя і моцныя духам каманды.
Вось вынікі турніру:
Трэцяе месца ў каманды Дапаможнай вытворчасці;
Другое месца ў каманды Асноўнай вытворчасці;
Першае месца ў каманды Палескага вытворчага ўчастка!

Віншуем пераможцаў і прызёраў турніру!