Галоўная/Навіны/❮/X унутрызаводская круглагадовая спартакіяда

X унутрызаводская круглагадовая спартакіяда

20 лютага 2026

У залік X унутрызаводскай круглагадовай спартакіяды прайшоў турнір па валейболе, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. Новыя вынікі, узмоцненыя каманды, сапраўдная і ўпартая барацьба за перамогу - вось тыя словы, якімі можна апісаць атмасферу гэтых выходных!

Крок за крокам, з воляй да перамогі, дэманструючы згуртаванасць і сілу духу, каманды прайшлі гэты няпросты шлях. І мы гатовы назваць імёны лепшых!

Вынікі турніру:
Бронза - у каманды Асноўнай вытворчасці
Срэбра забірае каманда Дапаможнай вытворчасці
Золата - у каманды Адміністрацыі

Віншуем пераможцаў і прызёраў турніру! Дзякуй за гульню, эмоцыі і прыгожы валейбол.