Галоўная/Без рубрики//«Квітней, родная Беларусь!»: памяць, адзінства і новае жыццё

«Квітней, родная Беларусь!»: памяць, адзінства і новае жыццё

26 красавіка 2025

Работнікі ААТ "Мілкавіта" разам з навучэнцамі "Сярэдняй школы № 32 г. Гомеля" далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Квітней, родная Беларусь!", прымеркаванай да 39-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Уздоўж вуліцы Багдана Хмяльніцкага ўдзельнікі акцыі высадзілі 100 саджанцаў клёну - сімвала стойкасці і жыцця Кожнае дрэва - гэта даніна павагі тым, хто цаной свайго здароўя і жыцця ліквідаваў наступствы найбуйнейшай радыяцыйнай катастрофы.

Школьнікі з энтузіязмам удзельнічалі ў пасадцы, разумеючы, што праз гады гэтыя клёны стануць часткай «зялёнага шчыта» Гомеля – горада, які прыняў на сябе адзін з самых цяжкіх удараў Чарнобыля.

Акцыя "Квітней, родная Беларусь!" - гэта не толькі азеляненне, але і напамін пра тое, што нават пасля самай страшнай бяды жыццё працягваецца.

Цяпер на вуліцы Багдана Хмяльніцкага будзе квітнець новая алея - сімвал надзеі, адзінства і нязгаснай памяці.