Першая гарадская спартакіяда сярод прадпрыемстваў
18 студзеня 2025
28 студзеня 2025
У нядзелю адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
На ўчастку для галасавання №110 у Гімназіі г.Гомеля №71 з самай раніцы панавала святочная атмасфера. Для выбаршчыкаў былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі. "Смачныя" віктарыны ад "Мілкавіты" ўносілі весялосць і спаборніцкі дух сярод усіх прысутных.
Святочны гандаль парадаваў наведвальнікаў разнастайнасцю прадукцыі і шырокім асартыментам на любы густ. Наведвальнікаў чакала смачная дэгустацыя карысных натуральных малочных прадуктаў ад ААТ "Мілкавіта".
Майстар-класы па бісерапляценні, вязанні, макрамэ падарылі новыя навыкі. Займальная канцэртная праграма пакарыла прысутных сваёй меладычнасцю. Спартландыя «Тата, мама, я - спартовая сям'я!» натхніла ўсіх на актыўны лад жыцця і клопат аб здароўі.
Але самае галоўнае, дзень галасавання даў магчымасць кожнаму жыхару краіны выканаць свой грамадзянскі абавязак, зрабіўшы выбар у імя будучыні сваёй Радзімы. Каля 30 упершыню галасуючых зрабілі свой першы важны ў жыцці крок. Іх чакалі памятныя сувенірныя выданні "Сімвалы маёй краіны". З самай раніцы да позняга вечара для тых, хто па стане здароўя не мог прыйсці на ўчастак для галасавання, было арганізавана галасаванне дома. Пажылыя людзі гасцінна сустракалі камісію, чыталі вершы, давалі наказы аб тым, што трэба шанаваць і зрабіць усё магчымае, каб зберагчы тое добрае, што ёсць у нашай роднай Беларусі.
Выбары 2025 завяршыліся аглушальнай перамогай А.Р.Лукашэнкі! Народ зрабіў свой мудры выбар на карысць міру і спакою, дабрабыту, сапраўдных каштоўнасцяў, на карысць моцнай і незалежнай дзяржавы!