30 снежня 2024
Апаратчыкі пастэрызацыі асвойваюць прафесію "знутры"
29 красавіка 2023
У рамках правядзення прафарыентацыйных мерапрыемстваў на ААТ "Мілкавіта" пабывалі навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага каледжа гандлю і паслуг.
Будучыя спецыялісты па кваліфікацыях: "Апаратчыкі пастэрызацыі" і "Аператары лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі" на свае вочы пазнаёміліся з вытворчасцю малочнай прадукцыі. Старшы майстар цэха натуральнамалочнай прадукцыі №1 Уздоўская Т.У. расказала студэнтам аб сыравіннай базе прадпрыемства, аб асаблівасцях кантролю сыравіны, якая паступае для комплекснай перапрацоўкі, а таксама аб кантролі якасці прадукцыі.
Студэнты таксама пабывалі ў сэрцы прадпрыемства – апаратным участку.
Экскурсія выйшла вельмі змястоўнай і пазнавальнай. На памяць будучыя спецыялісты атрымалі памятныя сувеніры.