15 лістапада 2024
Мама, тата, я - спартовая сям'я
29 жніўня 2022
Спартыўнае свята "Мама, тата, я - спартыўная сям'я" здаровага ладу жыцця і актыўнага сямейнага адпачынку прайшло ў гэтыя выхадныя.
За званне самай хуткай, самай дружнай, самай спартыўнай сям'і змагаліся 8 каманд: сям'я Шараментавых, Мірановіч, Каваленка, Пешка, Кандрацюк, Рэбкала-Хаміч, Бракарэнка-Ярэц, Сусла-Лабовіч. Удзельнікі спартакіяды праходзілі займальныя, а часам вельмі няпростыя, але цікавыя выпрабаванні - стральба з вінтоўкі, дартс, футбол, кіданне бота і многія іншыя.
У час спаборніцтваў панавала добразычлівая атмасфера, прысутнічаў здаровы азарт і жаданне перамагчы.
Самымі згуртаванымі і спартыўнымі аказалася зборнай сям'і Сусла-Лабовіч. Другое месца - у зборнай сям'і Бракарэнка-Ярэц, трэцяе - у сям'і Каваленкі.
Пасля спаборніцтваў жадаючыя змаглі паспрабаваць сілы на вяровачным гарадку, стаўшы пераможцамі над сваімі страхамі. Свята атрымалася насычаным і займальным, усе атрымалі масу дадатных эмоцый і драйву.
Чакаем усіх у наступным годзе!