Галоўная/Навіны//Рэспубліканская акцыя "Дарогамі мужнасці і стойкасці"

Рэспубліканская акцыя "Дарогамі мужнасці і стойкасці"

27 чэрвеня 2022

24 чэрвеня прадстаўнікі ААТ "Мілкавіта" прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Дарогамі мужнасці і стойкасці".

Акцыя праходзіць з 20 чэрвеня па 3 ліпеня ў 27-мі гарадах і населеных пунктах Беларусі, узнагароджаных вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".

Спікерамі пляцоўкі сталі старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка, вядомы тэлежурналіст СТВ Рыгор Азаронак і кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооМ, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Мусіенка.

Асноўнай тэмай, закранутай экспертамі, сталі пытанні, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні Дня Незалежнасці яна актуальная як ніколі. Вельмі важна памятаць якую страшную цану заплаціла наша краіна за свой суверэнітэт. Не засталіся па-за ўвагай спікераў і гледачоў грамадска-палітычныя, сацыяльна-эканамічныя рэаліі сённяшняга дня.