Кефір

Кефір ААТ “Мілкавіта” – малочнакіслы прадукт, вырабляецца з натуральнага каровінага малака з выкарыстаннем закваскі ўласнай вытворчасці на жывых кефірных грыбках. Дбайны кантроль на кожным этапе вытворчасці гарантуе нязменную якасць прадукта. Кефір «Мая Славіта» – далікатны, з ноткай кіслінкі, у меру густы. Прадукт лёгка засвойваецца, паляпшае працэсы стрававання і спрыяе скарэйшаму засваенню іншых прадуктаў. Уся скарбніца карысці і густу кефіру «Мая Славіта» у зручным пакаванні – у пэт-бутэльцы. Дадзенае пакаванне вельмі зручна браць з сабой. Кефір “Мая Славіта” ў пэт-бутэльцы прадстаўлены м.д.ж. 1,5 працэнта, 2,5 працэнта, 3,2 працэнта, вагой – 900 г, такая ўпакоўка дазваляе лёгка захоўваць і транспартаваць прадукт. Пры выкананні ўмоў захоўвання, тэрмін прыдатнасці дадзенага прадукта складае – 18 сутак.

Характарыстыка прадукта:

Кефір

  • Мая Славіта
  • Пэт-бутэлька
  • 1.5%
  • 900 г
  • 18 сутак
  • 4±2°Ϲ
  • 6 штук
Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта:

Тлушчы - 1,5 г;
Бялкi - 2,8 г;
Вугляводы - 4,0 г.

Энергетычная каштоўнасць (каларыйнасць) 100 г прадукта:

171 кдж
(41 ккал)