Сыр цёрты

Для зручнасці выкарыстання і эканоміі вашага часу мы прапануем ужо нацёрты сыр у кампактным і зручным пакаванні. Адмысловае пакаванне распрацавана для беражлівага захавання свежасці і густу прадукта. Цёрты сыр ААТ «Мілкавіта» – вырабляецца толькі з натуральнага паўцвёрдага сыра. Кантроль якасці прадукта ажыццяўляецца на працягу ўсяго працэсу вытворчасці і фасоўкі, што дазваляе захаваць густ і карысць сыра. Для цёртага сыру ААТ «Мілкавіта» характэрны далікатны сметанковы густ, светла-жоўты колер і прыемны водар. Цёрты сыр добра плавіцца і валодае яркім насычаным густам, ён шырока ўжываецца ў кулінарыі як дадатак для мясных страў, салат і піцы. Цёрты сыр прадстаўлены ў зручнай упакоўцы, прызначанай для шматразовага выкарыстання, аб’ёмам 200 гр. Пры выкананні ўмоў захоўвання тэрмін прыдатнасці прадукта складае 25 сутак.

Характарыстыка прадукта:

Сыр цёрты

  • Мілкавіта
  • Кантэйнер
  • 45%
  • 200 г
  • 25 сутак
  • 9 штук
Харчовая каштоўнасць 100 г прадукта:

Тлушчы - 25,1 г.
Бялкi - 23,8 г.

Энергетычная каштоўнасць (каларыйнасць) 100 г прадукта:

1349 кдж
(325 ккал)