18 красавіка 2025

1 кастрычніка 2022
Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей кіраўніцтва і першасная прафсаюзная арганізацыі ААТ "Мілкавіта" павіншавалі каля 300 ветэранаў прадпрыемства, якія прапрацавалі на заводзе 15 і больш гадоў. Кожнаму - увага і самыя шчырыя пажаданні здароўя, аптымізму і бадзёрасці духу. Ветэранам былі ўручаны прадуктовыя наборы фірмовай прадукцыі ААТ "Мілкавіта".
Незабыўным падарункам для ветэранаў стала святочная праграма. Пад забіяцкія гукі баяна і гармонікі – успомнілі песні маладосці. Урачыстасць упрыгожылі музычныя віншаванні ад Вольгі Шынкаравай укладчыка-ўпакоўшчыка цэха натуральнамалочнай прадукцыі №1.
Дзякуем Вам за шматгадовую і добрасумленную працу!
Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і асабістага шчасця!