Галоўная/Навіны//Аб выбарах і не толькі

Аб выбарах і не толькі

15 лютага 2024

У рамках адзінага дня інфармавання пракурор Гомельскай вобласці Віктар Мікалаевіч Марозаў выступіў перад калектывам ААТ "Мілкавіта", дзе расказаў аб змяненнях у выбарчым заканадаўстве, асаблівасцях электаральнай кампаніі, падкрэсліўшы ролю дэпутатаў у кіраванні краінай.

Пракурор Гомельскай вобласці адзначыў, што электаральная кампанія пройдзе па новых правілах згодна з прынятай у 2022 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме абноўленай Канстытуцыяй.

Прыводзячы прыклады працы дэпутатаў, Віктар Мікалаевіч спыніўся на іх ролі ў заканатворчай дзейнасці. Дзякуючы зладжанай рабоце парламентарыяў стала магчымым правесці маштабныя расследаванні ў рамках спраў аб генацыдзе беларускага народа, вынікі якіх вельмі важны для захавання гістарычнай памяці, прадухілення перапісвання гісторыі.