Галоўная/Навіны//Акцыянерам ААТ "Мілкавіта"

Акцыянерам ААТ "Мілкавіта"

9 сакавіка 2022

Паважаныя акцыянеры ААТ "Мілкавіта", 30.03.2022 г. адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў ААТ "Мілкавіта" па адрасе: г. Гомель, вул. Братоў Лізюковых, 1.

Парадак дня сходу:
1. Зацвярджэнне гадавых справаздач, гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і размеркаванне прыбытку і страт Таварыства за 2021 год з улікам заключэння рэвізійнай камісіі і аўдытарскага заключэння і вызначэнне асноўных напрамкаў дзейнасці Таварыства на 2022 год.
2. Аб выплаце дывідэндаў за 2021 год і перыядычнасці іх выплаты ў 2022 годзе.
3. Аб выбранні членаў наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства.
4. Аб памеры ўзнагароджанняў і кампенсацый расходаў членам наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства.
5. Аб унясенне змяненняў у статут Таварыства.
6. Аб прыёме ААТ "Мілкавіта" паўнамоцтваў аднаасобнага выканаўчага органа (дырэктара) КСУП "Судкова" ў якасці кіруючай арганізацыі.
7. Аб унясенні змяненняў у лакальныя прававыя акты Таварыства.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 14.00 да 14.45 у канферэнц-зале.

Пачатак правядзення сходу - 30.03.2022 г. у 15:00.

Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру таварыства - пашпарт, прадстаўніку акцыянера - пашпарт і аформленую належным чынам даверанасць.