Галоўная/Навіны//Алея сем’яў і працоўных дынастый стала больш

Алея сем’яў і працоўных дынастый стала больш

27 траўня 2024

У 2023 годзе на ААТ "Мілкавіта" была закладзена алея сем'яў і працоўных дынастый, як сімвал сувязі пакаленняў, павагі да гісторыі і сямейных традыцый!

У мінулым годзе пачалі гэты праект, высадзіўшы 11 саджанцаў туй. Сёлета алея папоўнілася чатырма новымі саджанцамі ад чатырох сем'яў работнікаў прадпрыемства, якія сваёй дастойнай і адказнай працай унеслі значны ўклад у гісторыю і развіццё прадпрыемства. Гэта - сем'і:
Барысенка (агульны працоўны стаж - 31 год);

Шараментавых (стаж - 36 гадоў);
Крупянковых (стаж працы - 40 год);
Рубін-Дашук (агульны стаж - 42 гады).