Галоўная/Навіны//Амбасадар Казахстана пабываў на Мілкавіце

Амбасадар Казахстана пабываў на Мілкавіце

7 ліпеня 2022

6 ліпеня на ААТ "Мілкавіта" прыбыла дэлегацыя Рэспублікі Казахстан на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бесенбаевым.

Кіраўнік казахстанскай дыпмісіі наведаў прадпрыемства ў рамках рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць. Удзел у сустрэчы прыняў старшыня камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Ігар Аслюк.

Аскар Бейсенбаеў падчас дэгустацыі азнаёміўся з асноўнымі відамі прадукцыі, што выпускаецца на прадпрыемстве, змог ацаніць цудоўны смак натуральных малочных прадуктаў. Пасля дэлегацыя накіравалася на экскурсію на вытворчасць.