15 лістапада 2024
Баяцца не трэба, трэба ведаць
30 лістапада 2021
Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам на прадпрыемстве прайшла інфармацыйная сустрэча-практыкум для валанцёраў Чырвонага крыжа, актыву прадпрыемства. Лекторый прайшоў у рамках праграмы "роўны навучае роўнага". Перад калектывам ААТ "Мілкавіта" выступіў загадчык аддзела эпідэміялогіі "Гомельскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі" Кебікаў Дзяніс Аляксандравіч. Інфармацыйная сустрэча прайшла ў фармаце жывых зносін, гаварылі аб ВІЧ-інфекцыі, прафілактыцы захворвання, шляхах заражэння ВІЧ. Менавіта гэтыя веды дапамогуць захаваць як уласнае, так і здароўе сваіх блізкіх, а талерантнае стаўленне да ВІЧ-станоўчых людзей пашырыць веды пра шкодныя звычкі і ВІЧ/СНІД. Падчас гутаркі кожны змог зрабіць выснову, што дасведчанасць і высокая маральнасць паводзін могуць стаць гарантам бяспекі сацыяльных адносін.