Галоўная/Навіны//Веткаўскі ўік-энд

Веткаўскі ўік-энд

15 красавіка 2024

Пахмурнае надвор'е - не праблема для цікавай экскурсіі!
Работнікі ААТ "Мілкавіта" разам з дзецьмі пераканаліся ў гэтым самі.

Праграма пачалася пешаходнай экскурсіяй па гістарычным раёне г. Гомеля "Спасава Слабада", падчас экскурсіі расказалі гісторыю гомельскіх стараабраднікаў праз страчаную і захаваную спадчыну, архітэктуру.

Па дарозе ў «Веткаўскі музей» нас пазнаёмілі са славутасцямі Веткаўскага раёна, з народнай творчасцю мясцовых жыхароў, асаблівасцямі яго гісторыі і развіцця.
Таксама наведалі памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны ў в.Хальч і г.Ветка, убачылі сядзібу шляхцічаў Халецкіх у вёсцы Хальч.
У горадзе Ветка наведалі "Веткаўскі музей" стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Г. Шклярава з экскурсіяй, майстар-класамі па ткацтве і традыцыйным танцам.

Выдатны старт выходных.