Галоўная/Навіны//Выхадныя з карысцю (Гродна/Каробчыцы/Ліда)

Выхадныя з карысцю (Гродна/Каробчыцы/Ліда)

9 жніўня 2022

З 05 па 07 жніўня калектыў ААТ "Мілкавіта", у Год гістарычнай памяці наведаў абарончыя збудаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны ў наваколлях г. Гродна, а таксама партызанскі лагер часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войн.

У ходзе экскурсійнай праграмы пазнаёміліся з асноўнымі славутасцямі г. Гродна. Наведалі адну з найстаражытнейшых цэркваў Старажытнай Русі – Барысаглебскую (Каложскую) царкву, а таксама Лідскі замак XIV стагоддзя, які ўваходзіў у лінію абароны супраць крыжакоў Навагрудак – Крэва – Меднікі – Трокі.

Паездка атрымалася вельмі насычанай і вельмі пазнавальнай, кожны для сябе адкрыў нешта новае.