Галоўная/Навіны//Выязны занятак па ідэалагічнай рабоце

Выязны занятак па ідэалагічнай рабоце

23 снежня 2021

На базе ААТ "Мілкавіта" адбыліся выязныя заняткі для намеснікаў кіраўнікоў ідэалагічнай работы ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі "Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі". У ходзе сустрэчы намеснік генеральнага дырэктара па кадравай, ідэалагічнай рабоце і агульных пытаннях А.С. Лапава расказала аб асноўных напрамках ідэалагічнай работы на ААТ "Мілкавіта", фарміраванні карпаратыўнай культуры, а таксама правяла пазнавальную экскурсію па вытворчасці. Госці не толькі ўбачылі, як адбываецца выраб малочных вырабаў на прадпрыемстве, але і па заслугах ацанілі яе смакавыя якасці падчас дэгустацыі.