15 лістапада 2024
Ганаруся табой, зямля мая!
3 красавіка 2022
2 красавіка 2022 года на базе ДДТУ ім. П.А.Сухога адбыўся агляд-конкурс самадзейнай аматарскай творчасці сярод калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Савецкага раёна г. Гомеля.
Наш творчы калектыў традыцыйна прыняў удзел у конкурсе.
Сярод прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый таксама ўдзельнічалі ААТ "Гомельскі хімічны завод", ЗАТ "Гомельскі ВСЗ", ААТ "Гомельскі ДБК", ААТ "Медпласт", ААТ "Лакон", Гандлёвы дом "Рэчыцкі", ДП "Савецкі".
На выбар калектывам было прапанавана 3 тэмы: "Песні нашай радзімы!" (праграмы, прысвечаныя Году гістарычнай памяці); «Працай вялікі і слаўны чалавек!» (праграмы, прысвечаныя працоўнай дзейнасці, людзям працы, выбару прафесіі), і тэма, якую абраў творчы калектыў ААТ "Мілкавіта" - "Ганаруся табой, зямля мая!" (праграмы, прысвечаныя творчасці легендарных беларускіх вакальна-інструментальных ансамбляў).
Праграма, прадстаўленая намі, была яскравая і разнастайная ў жанравым плане. Як заўсёды, зіхацелі на сцэне: наш «самадзейны» акцёрскі склад, вакальна-танцавальны калектыў, сцэны змянялі адзін аднаго ў віхуры песень і танцаў. Самабытныя і арыгінальныя касцюмы і пастаноўкі, паказалі інсцэніроўку "Савецкі кірмаш".
Па выніках конкурсу ў намінацыі "Ганаруся табой, зямля мая!" наш калектыў заняў першае месца!
Самыя шчырыя словы віншавання ўдзельнікам творчага калектыву! Жадаем вам творчых поспехаў і новых перамог!