Галоўная/Навіны//Гістарычная памяць як фактар фармавання грамадскай свядомасці

Гістарычная памяць як фактар фармавання грамадскай свядомасці

23 сакавіка 2022

На базе ААТ "Мілкавіта" прайшоў інфармацыйна-адукацыйны семінар ідэалагічнага актыву Савецкага раёна г. Гомеля. Сярод пытанняў семінара - захаванне гістарычнай памяці і папулярызацыя гістарычнай спадчыны. Бо чалавек без гісторыі не мае будучыні. Карысным стаў абмен досведам працы на прадпрыемствах, у арганізацыях. У кожнага - свой інструментарый, свае метады працы.
Перад удзельнікамі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Машкараў А.У., аглядальнік газеты "Савецкі раён" Яўсеенка А.У. і іншыя. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля Герашчанка А.У. адзначыла вялікі ўклад удзельнікаў семінара ў фарміраванне грамадскай думкі, а таксама адказнасць за фарміраванне трапяткога стаўлення да гісторыі свайго народа.
За актыўную грамадзянскую пазіцыю, рэалізацыю інфармацыйна-ідэалагічнай палітыкі многія атрымалі з рук Алены Віктараўны лісты падзякі.