15 лістапада 2024
Дзень беларускага пісьменства
5 верасня 2022
Кампанія "Мілкавіта" прыняла ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства - нацыянальным свяце, якое займае ганаровае месца сярод найважнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. У гэтым годзе свята прайшло 3-4 верасня ў г. Добрушы.
ААТ «Мілкавіта» арганізавала маляўнічую фотазону, у якой адлюстравала любоў да кніг. Усе госці і жыхары горада змаглі прадэгуставаць малочную прадукцыю прадпрыемства, а жадаючыя - набыць у фірмовым гандлі як прадукцыю прадпрыемства, так стравы нацыянальнай кухні.