30 снежня 2024
Дзень закаханых
15 лютага 2023
Стралой Амура зноў працяло нашыя сэрцы.
14 лютага супрацоўнікаў ААТ «Мілкавіта» ля ўваходу на прадпрыемства чакаў сюрпрыз.
Нашы амурчыкі падарылі цёплыя ўспаміны і добры настрой калектыву на ўвесь дзень!
Сёння таксама супрацоўнікі прызнаваліся ў каханні да свайго прадпрыемства, сваёй радзімы ў творчай форме.
На конкурс "Сэрца зямлі маёй" удзельнікі прадставілі вельмі яркія і арыгінальныя сэрцы, выкананыя ў рознай тэхніцы.
Па выніках галасавання сярод работнікаў прадпрыемства 3 месца заняло сэрца з выявай мілых савушак, аўтарам якога з'яўляецца Ярэц Кацярына; 2 месца заняла ручная праца Залогу Юліі, у чыім сэрцы - наша Мілкавіта і пераможцам стала самае вялікае і крэатыўнае сэрца з кветкамі аўтара Назаравай Наталлі.
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу!