15 лістапада 2024
Дзень маці
14 кастрычніка 2021
На нашым прадпрыемстве адбыўся святочны канцэрт у гонар Дня маці. Шмат цёплых слоў было сказана нашым маці, работніцам ААТ "Мілкавіта", асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас шматдзетных маці, маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
З віншавальным словам выступілі генеральны дырэктар ААТ "Мілкавіта" Сяргей Уладзіміравіч Мацукоў, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы Сяргей Уладзіміравіч Драбышэўскі і галоўны інжынер Віталь Аляксандравіч Нікулін.
Творчым падарункам стала выступленне навучэнцаў і настаўнікаў Сярэдняй школы №47 г. Гомеля.
Таксама госці мерапрыемства змаглі аддаць галасы за работы дзяцей, якія найбольш спадабаліся, дасланыя на конкурс малюнкаў "Мая мама - самая прыгожая!".
Пераможцамі былі прызнаны работы Кандрацюк Таісіі (11 гадоў), Капцёлава Кліма (9 гадоў), Мірановіч Улада (13 гадоў).