Галоўная/Навіны//Дзень Перамогі

Дзень Перамогі

11 траўня 2022

Працоўны калектыў ААТ "Мілкавіта" прыняў актыўны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах прысвечаных 77-й гадавіне Вялікай Перамогі: мітынгах ля Мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" і на Алеі Герояў, ва ўсеабласным лёгкаатлетычным забегу "У адзіным забегу пад сцягам краіны", у святочным шэсці урачыстым мітынгу ля Вечнага агню.

У мікрараёне "Любенскі" нашым прадпрыемствам былі арганізаваны гульнявыя пляцоўкі, прысвечаныя ў тым ліку ваеннай тэматыцы.

На святочнай сцэне Савецкага раёна адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне паводле вынікаў 25-га раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці.

Творчаму калектыву нашай арганізацыі быў уручаны ДЫПЛОМ 1 СТУПЕННЯ за высокае выканальніцкае майстэрства ў намінацыі «Ганаруся табой, зямля мая!». Таксама наша праграма "Савецкі кірмаш" была адзначана ДЫПЛОМАМ і на гарадскім аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці.

Калектыў прадпрыемства быў удастоены дыплома за ўдзел у раённай патрыятычнай акцыі “ПЕСНІ ПЕРАМОГІ СПЯВАЕМ РАЗАМ”.

Дзень Перамогі аб'ядноўвае ўсіх нас, напаўняе сэрцы пачуццём патрыятызму і гонару за сваю Айчыну.