15 лістапада 2024
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь
18 лістапада 2021
Адкрытае акцыянернае таварыства "Мілкавіта" адсвяткавала сваё прафесійнае свята. 17 лістапада ў сценах Гомельскага абласнога Дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі ўшаноўвалі найлепшых з лепшых работнікаў галіны. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі больш за сто перадавікоў. Словы падзякі гучалі і ў адрас кіраўнікоў лепшых сельскагаспадарчых арганізацый сыравіннай зоны ААТ "Мілкавіта".
Сярод ганаровых гасцей, якія прывезлі з сабой узнагароды - прадстаўнікі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, адміністрацыі Савецкага раёна, Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, кіруючай кампаніі холдынгу "Гомельская мяса-малочная кампанія".
Генеральны дырэктар ААТ "Мілкавіта" Сяргей Уладзіміравіч Мацукоў цёпла і душэўна павіншаваў работнікаў з прафесійным святам. У гэты дзень таксама былі падведзены вынікі і абазначаны асноўныя шляхі далейшага развіцця прадпрыемства.
Узгадаць самыя знакавыя падзеі з жыцця калектыву можна было на фотавыставе. Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства святочным канцэртам Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ім. Н.Ф. Сакалоўскага.
ТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІЯ «ГОМЕЛЬ»: УРАЧЫ ЗБОР АДБЫЎСЯ НА "МІЛКАВІЦЕ"
ПЕРШЫ ГАРАДСКАЙ: РАБОТНІКІ ААТ "МІЛКАВІТА" АДЗНАКЛІ ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТА.