Галоўная/Навіны//Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь

22 лістапада 2024

Адкрытае акцыянернае таварыства "Мілкавіта" адсвяткавала сваё прафесійнае свята, дзе ўшаноўвалі лепшых з лепшых работнікаў галіны. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі каля 100 перадавікоў, з іх дзевятнаццаць чалавек занесены на Дошку гонару акцыянернага таварыства.
Былі адзначаны і лепшыя структурныя падраздзяленні за 2024 год.
У намінацыі "Лепшае структурнае падраздзяленне за ўдзел у грамадскім жыцці прадпрыемства за 2024 год" перамог - аддзел аховы працы, прамысловай і экалагічнай бяспекі, лепшым структурным падраздзяленнем за 2024 год у намінацыі "Знак якасці" стаў Палескі вытворчы ўчастак.
Генеральны дырэктар Андрэй Леанідавіч Галянкоў цёпла і душэўна павіншаваў работнікаў з прафесійным святам. У гэты дзень таксама былі падведзены вынікі і абазначаны асноўныя шляхі далейшага развіцця прадпрыемства.
Святочнай канцэртнай праграмай работнікаў радавалі творчыя калектывы каледжа мастацтваў імя М.Ф. Сакалоўскага, цэнтра акрабатыкі "Акрафіт", а таксама калектывы прадпрыемства.