Галоўная/Навіны//Запрашаем на "МясМалФэст - 2021"

Запрашаем на "МясМалФэст - 2021"

6 верасня 2021

Запрашае ўсіх жыхароў і гасцей Гомеля 11 верасня на свята густу і добрага настрою - фестываль "МясМалфест", які адбудзецца ў рамках дня горада 11 верасня.

У праграме будуць фуд-корты, фудтрэкі, работа фотазон, шашлычны батл, дэгустацыі малочнай прадукцыі, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, гульні і конкурсы, у якіх кожны можа зарабіць Фэсткоіны і потым абмяняць іх на прызы.

Завершыць "МясМалфест" канцэрт кавер-бэнды: "ПараЛель" (г.Мінск), "Ангар" (г.Гомель), "Гаснагляд" (г.Гомель).

І напрыканцы канцэрт Вадзіма Самойлава – «Агата Крысці».

Мерапрыемства пройдзе на пляцоўцы каля лядовага палаца з 11.00 да 23.00 11 верасня.

Уваход вольны. У нас будзе смачна і весяла. Запрашаем усіх!