Галоўная/Навіны//Змяненне правілаў уезду ў Расійскую Федэрацыю

Змяненне правілаў уезду ў Расійскую Федэрацыю

22 ліпеня 2021

У адпаведнасці з НОВЫМІ правіламі ўезду на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі любым відам транспарту (самалёт, цягнік, аўтамабіль, аўтобус), якія ўступілі ў сілу з 10 ліпеня 2021 года.

З 10 ліпеня 2021 года грамадзянам дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (Рэспубліка Беларусь уваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз) і грамадзянам Рэспублікі Таджыкістан пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы Расійскай Федэрацыі любым відам транспарту неабходна будзе пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, адабранага не раней як за тры каляндарных дня да прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцужной рэакцыі (ПЦР) з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19».


Такім чынам, службовыя асобы, якія прымаюць рашэнне аб пропуску Вас праз дзяржаўную мяжу Расійскай Федэрацыі або пры пасадцы ў транспарт, які ідзе ў напрамку Расійскай Федэрацыі, могуць адмовіць Вам у пасадцы ў транспарт або ў перасячэнні граніцы, пры адсутнасці вынікаў тэсту ў мабільным дадатку «Падарожнічаю без COVID-19».


З прававой інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце Расспажыўнагляду: https://www.rospotrebnadzor.ru/region/korono_virus/post.php

Пералік лабараторый, якія ўносяць інфармацыю аб выніках ПЦР тэсціравання на COVID-19 у мабільны дадатак «Вандрую без COVID-19» Вы можаце знайсці на сайце Міністэрства Аховы здароўя Рэспублікі Беларусь: http://minzdrav.gov.by/ru/novoe-na- sayte/ptsr-issledovaniy-dlya-dlya-lits-vyezzhayushchikh-za-predel..