Галоўная/Навіны//З Днём бацькі!

З Днём бацькі!

21 кастрычніка 2022

Урачыстае мерапрыемства ў гонар Дня бацькі прайшло на ААТ "Мілкавіта". Добры настрой для тат і гасцей мерапрыемства падарылі дзеці нашых работнікаў, а таксама выкладчыкі і навучэнцы "Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна г. Гомеля".
У ходзе мерапрыемства падведзены вынікі конкурсу малюнкаў "Мой тата самы, самы…" і фотаконкурсу "Мы з татам не разлі вада!".
Па выніках фотаконкурсу пераможцамі сталі:
1. Машачка Яўген Мікалаевіч
2. Лабанаў Андрэй Аляксандравіч
3. Пяшко Мікалай Мікалаевіч
4. Краўчанка Аляксандр Пятровіч
4. Цыганак Арцём Сцяпанавіч
У конкурсе малюнкаў усе ўдзельнікі атрымалі прызы.

Дарагія нашы таты мы віншуем вас са святам! Жадаем быць моцнымі, смелымі, знаходлівымі, мэтанакіраванымі, вернымі сваім ідэаламі!

Дзякуем усім за актыўны ўдзел у конкурсах, жадаем далейшых поспехаў і перамог!