15 лістапада 2024
З Днём вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
25 лістапада 2022
Усё далей адыходзіць ад нас той вялікі дзень, калі 79 гадоў таму, дзякуючы адвазе і мужнасці франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, вораг быў выгнаны з нашай роднай зямлі.
Дзякуй вам, шаноўныя ветэраны, за тое, што перамаглі! Ваш вялікі подзвіг мы не забудземся ніколі.
Вечная памяць героям, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай радзімы!
Вечная слава жывым!
Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто аднаўляў спустошаную, параненую гомельскую зямлю з руін і попелу, наладжваючы мірнае жыццё.
У гэты святочны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту.