Галоўная/Навіны//З Днём нараджэння!

З Днём нараджэння!

1 сакавіка 2024

Сёння свой дзень нараджэння, 90-гадовы юбілей, адзначае Зяльчан Аляксандр Пятровіч, які кіраваў прадпрыемствам з 1989 па 1995 год. Павіншаваць яго прыйшлі яго былыя калегі, ветэраны прадпрыемства, а таксама супрацоўнікі прадпрыемства, якія працягваюць працаваць на ААТ "Мілкавіта". На старонках сённяшняга нумара газеты "Савецкі раён" можна прачытаць успаміны экс-кіраўніка аб няпростых часах, аб пацешных сітуацыях, аб тым, як жыў завод у цяжкі для ўсёй краіны перыяд.
Пажадаем Аляксандру Пятровічу моцнага здароўя, аптымізму, сямейнага цяпла і душэўнага спакою! Міру і дабра!