Галоўная/Навіны//З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

З Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

15 лістапада 2023

З надыходзячым святам работнікаў мяса-малочнай перапрацоўчай прамысловасці павіншавала кіруючая кампанія холдынгу "Гомельская мяса-малочная кампанія". У рамках урачыстага мерапрыемства ўручаны ўзнагароды работнікам Гомельскай мяса-малочнай кампаніі, у тым ліку адкрытага акцыянернага таварыства "Мілкавіта". Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымаў вядучы інжынер-хімік цэха натуральнамалочнай прадукцыі нумар 1 Пруднікаў Аляксандр Віктаравіч, які прапрацаваў на прадпрыемстве 38 гадоў.
Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама ўдастоена старшы кантралёр на кантрольна-прапускным пункце ўпраўлення бяспекі і аховы прадпрыемства Шаршнёва Святлана Іванаўна.
Ганаровымі граматамі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія» ўзнагароджаны вядучы інжынер па якасці Бракарэнка Аліна Мікалаеўна, намеснік галоўнага бухгалтара Клішчанка Людміла Васільеўна, станочнік шырокага профілю рамонтна-механічнай майстэрні Нікіткоў Дзмітрый Генадзьевіч і майстар цэха сухога малака і масла .
Шмат цёплых слоў сказана на адрас работнікаў вытворчасці, пажадалі дасягненняў у справах, новых адкрыццяў, стабільнага даходу, каб у душы заўсёды спявала радасць і гарэла жаданне жыць, працаваць, дарыць людзям сваю прадукцыю, любоў і цеплыню.
Сапраўдным падарункам для ўсіх стаў святочны канцэрт аркестра і найлепшых салістаў Гомельскай абласной філармоніі.
З надыходзячым Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.