Галоўная/Навіны//Канстытуцыя - сіла Асноўнага закона

Канстытуцыя - сіла Асноўнага закона

21 лютага 2022

Каманда ААТ "Мілкавіта" 18 лютага прыняла ўдзел у абласным квізе пад адзінай тэмай "Канстытуцыя - сіла Асноўнага закона".

Квіз уключаў чатыры туры: "Ведаю Беларусь" на веды ў галіне геаграфіі, архітэктуры і культурна-асветніцкага патэнцыялу краіны, "Ад вытокаў да сучаснасці" на веданне гісторыка-культурнай спадчыны, "Канстытуцыя - сіла Асноўнага закона" аб навэлах і "Мама=мова на веданне роднай мовы.
За лічаныя секунды нашай камандзе трэба было ўспомніць, як будзе сланечнік па-беларуску, ці праўда, што Мікалай Гусоўскі напісаў "Песню пра бусла", які беларускі аб'ект намаляваны на в'етнамскай купюры.
Таксама па прадстаўленых кадрах з фільма неабходна было даведацца кінастужку і па гуках вызначыць песню, марку беларускага аўтамабіля, які ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса і расшыфраваць іншыя заданні.
Квіз прайшоў паспяхова, усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый.