Галоўная/Навіны//Лавіся рыбка вялікая і малая!

Лавіся рыбка вялікая і малая!

6 чэрвеня 2022

4 чэрвеня на водным аб'екце ў вёсцы Старая Беліца, Гомельскага раёна адбылося традыцыйнае спаборніцтва па спартыўнай рыбалцы сярод работнікаў ААТ "Мілкавіта". На званне рыбака, які злавіў найбольшую вагу ўлову, прэтэндавалі больш за 60 рыбакоў і рыбачак. Падтрымаць удзельнікаў спаборніцтваў прыехалі іх калегі, родныя і блізкія.

Па выніках спаборніцтваў у намінацыі "Рыбак з найбольшай вагой ўлову" перамог Краўчанка Васіль, слесар аварыйна-аднаўленчых работ; у намінацыі "Рыбак, які злавіў самую буйную рыбу" перамог Маёраў Аляксандр, старэйшы кантралёр на кантрольна-прапускным пункце; у намінацыі "Рыбак, які злавіў самую маленькую рыбу" перамагла Новікава Вольга, начальнік цэха натуральнамалочнай прадукцыі №1; намінацыі "Лепшы рыбак у спадніцы" ўдастоена Картавенка Анастасія, інжынер па АСУП; намінацыя «Ветэран рыбалкі» - ганаровае званне за слесарам-рамонтнікам Евенкавым Аляксандрам.

Віншуем удзельнікаў і пераможцаў спаборніцтваў, зычым вам далейшых поспехаў і перамог!