Галоўная/Навіны//Лагісты асвойваюць прафесію "знутры"

Лагісты асвойваюць прафесію "знутры"

13 красавіка 2022

Для навучэнцаў "Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі" прайшла займальная экскурсія па тэрыторыі ААТ "Мілкавіта".

Будучыя лагісты наведалі складскія памяшканні прадпрыемства, азнаёміліся з умовамі і рэжымам захоўвання малочнай прадукцыі. Намеснік начальніка ўпраўлення па транспарце Краўчанка Д.М. расказаў студэнтам аб сыравіннай базе прадпрыемства, як адбываецца арганізацыя і дастаўка сыравіны.

Навучэнцаў цікавілі таксама пытанні падлогавага пакрыцця ў складах для захоўвання прадукцыі, аб экспарце і г.д. Гэтыя і іншыя моманты пракаментавала намеснік начальніка аддзела продажу Бердніковіч А.М.
Экскурсія выйшла вельмі змястоўнай і пазнавальнай. На памяць будучыя лагісты атрымалі памятныя сувеніры.