Галоўная/Навіны//Міжнародны дзень пажылых людзей!

Міжнародны дзень пажылых людзей!

4 кастрычніка 2021

1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылых людзей, кіраўніцтва і першасная прафсаюзная арганізацыі ААТ "Мілкавіта" павіншавалі больш за 300 ветэранаў ААТ "Мілкавіта", якія прапрацавалі на прадпрыемстве 15 і больш гадоў. Ветэранам былі ўручаны прадуктовыя наборы фірмовай прадукцыі ААТ "Мілкавіта".

Калектыў ААТ «Мілкавіта» дзякуе Вам за шматгадовую і добрасумленную працу! Жадаем Вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і асабістага шчасця!