Галоўная/Навіны//МілкФэст у Савецкім

МілкФэст у Савецкім

3 чэрвеня 2021

"Піце, дзеці, малако - будзеце здаровыя!" – гэтая песенька знаёмая з дзяцінства. І яна непасрэдным чынам адносіцца да 1 чэрвеня - не толькі Міжнароднага дня абароны дзяцей, але і Сусветнага дня малака. Зусім нядзіўна, што гэтыя два святы займаюць адно месца ў календары, паколькі малако з'яўляецца асноўным прадуктам для ўмацавання імунітэту дзяцей з самых першых дзён жыцця.

У гэты дзень на стадыёне "Луч" наша прадпрыемства адкрыла вялікую святочную пляцоўку, дзе можна было весела правесці час, зарабіць мілкаіны і тут жа абмяняць іх на рэальныя малочныя прадукты. Гамяльчанам і гасцям горада прапанавалі прадэманстраваць свае вакальныя таленты ў караоке-бары і згуляць у боўлінг "Сырныя пакатушкі". Вялікую цікавасць выклікала наша «футбольная» пляцоўка «ФутМол». Былі і правераныя часам забавы - "Малочная ферма" і "Сырная лустачка", "Мілка-дрынко" і "Малочныя шашкі" і інш. На кожнай гульнявой пляцоўцы маленькім гасцям даводзілася выявіць спрыт, эрудыцыю і кемлівасць!