15 лістапада 2024
Назад у СССР
22 жніўня 2022
Акунуцца ў атмасферу розных перыядаў амаль векавой эпохі Савецкага Саюза змаглі работнікі ААТ "Мілкавіта" ў мінулыя выхадныя на тэрыторыі санаторыя "Залатыя пяскі" падчас правядзення завадскога турыстычнага злёту.
Шэсць каманд з крэатыўнымі назвамі "НЕКІСЛА", "БЫВАЛЫЯ", "Дзіцячы час", "Перабудова", "Партыя Палескага ўчастка" і "Чырвоны Маяк" спаборнічалі ў творчасці і спорце.
У духу абранага перыяду каманды прадстаўлялі турыстычны побыт, стэнд-газеты, прэзентавалі страву. Завяршальным этапам творчай праграмы першага дня стаў конкурс візітак "Іх памятае ўся краіна".
Другі дзень запатрабаваў ад удзельнікаў максімум хуткасці, спрыту і цягавітасці падчас праходжання паласы перашкод «Сцежка герояў». Завяршыў насычаную спартыўную праграму творчы конкурс "Точь у рыхт", дзе на суд строгаму журы выйшлі абаяльная Сафія Ратару, касмічная Жанна Агузарава і многія іншыя.
Па выніках усіх творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў у турыстычным злёце "Назад у СССР!" у агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:
- 3 месца ў каманды асноўнай вытворчасці «БЫВАЛЫЯ»;
- 2 месца заняла каманда дапаможнай вытворчасці "Дзіцячы час";
- пераможцам стала каманда адміністрацыі «НЕКІСЛА».
Спецыяльным прызамі ад аргкамітэта былі адзначаны каманды «Чырвоны Маяк» (УСП «СлаўМол»), «Перабудова» (аб'яднаная каманда ГД «Малочныя карункі» і Добрушскага дапаможнага ўчастка) і «Партыя Палескага ўчастка» (ППУ).
Жадаем усім далейшых поспехаў і перамог!